Сайт ЦТДиМ Слоним. Учреждение дошкольного образования Слоним.


Перейти к содержанию

Главное меню:


С 10 декабря 2013 года в тестовом режиме открыт доступ к геопорталу «Экологический мониторинг озера Байкал» по адресу baikalake.ru

Статьи

Раскрыць сакрэты жыццёвага ўкладу беларусаў і перадаць іх педагагічнымі сродкамі падрастаючаму пакаленню – адна з важнейшых задач працы аб’яднання па інтарэсах фальклорнага накірунку “Беларуская гасцёўня” дзяржаўнай установы адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Наталлі Уладзіміраўны Аляхновіч.
На занятках аб’яднання дзеці знаёмяцца з традыцыямі і абрадамі беларускага народа, даведваюцца пра асаблівасці ўкладу жыцця, звычаі жыхароў Слонімшчыны.
Кожны год навучэнцы аб’яднання “Беларуская гасцёўня” прымаюць удзел у конкурсе фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”. І кожны год займаюць прызавыя месцы. Не стаў выключэннем і бягучы год. На гэты раз прадстаўлены абрады “Гуканне вясны” і “Хрысціны”, пры распрацоўцы якіх навучэнцамі і педагогам была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: выезды ў вёскі Слонімскага раёна, сустрэчы і размовы з бабулямі і дзядулямі – прадстаўнікамі старэйшага пакалення, носьбітамі мясцовых традыцый.
У гэтым годзе навучэнцы аб’яднання “Беларуская гасцёўня” са сваёй фальклорнай праграмай занялі 2 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” і атрымалі запрашэнне на ўдзел у рэспубліканскім этапе. Акрамя гэтага за творчую актыўнасць рабяты ўзнагароджаны  пуцёўкамі ў НДЦ “Зубраня”.
Прадстаўляем вашай увазе сцэнарную распрацоўку аднаго з абрадаў конкурснай праграмы.

Абрад “Гуканне вясны”
(сцэнарная распрацоўка)

Мэты і задачы: стварэнне атмасферы вясёлага народнага свята, далучэнне дзяцей да традыцый народнай культуры, развіццё творчых здольнасцей дзяцей.
Удзельнікі: навучэнцы 10–15 гадоў.
Месца правядзення: тэрыторыя сядзібы графа Пуслоўскага (г.Слонім).
Абсталяванне: напечаныя птушачкі-жавароначкі, кошычак з “галёпамі” (булачкамі), стары посуд, гаршчочкі, гліняныя свісцёлкі, зерне ў вышыванай торбачцы, вада ў гліняным збаночку, бутафорскі снег, снежная баба.
Падрыхтоўчая работа: знаёмства з каляндарна-абрадавай культурай вясновага цыкла, сустрэчы і размовы са старымі жыхарамі бліжэйшых да горада вёсак, нарыхтоўка мясцовага фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, падбор аўдыяматэрыялаў, сцэнаграфія і рэжысура свята, падрыхтоўка адзення для ўдзельнікаў свята, стварэнне аблічча дзеючых асоб тэатралізаванага прадстаўлення (Вясны, Зімы), падрыхтоўка неабходнага абсталявання.

Ход мерапрыемства

Дзея адбываецца на двары каля “вясковай” хаты.

Васіліна. Дзякуй Богу, сонейка ўжо добра свеціць, але яшчэ не грэе. Няма яшчэ сапраўднай вясны і, мабыць, рана я пачала ў хаце прыбіраць ды ўсё прасушваць. Вось, нават рукі змерзлі, хоць рукавіцы надзявай.
Бабуля. Добры дзень, Васіліна, Бог табе ў дапамогу.
Васіліна. Добры дзень, дзякуй за добрыя словы.
Бабуля. (звяртае ўвагу на вырабы). Якая прыгажосць! Наткалі, відаць, за зіму са сваёй Аленай!
Васіліна. Ды ўжо ж, наткалі. А што гэта вы так цёпла апрануты, вясну палохаеце, зіму падтрымліваеце?
Бабуля. Ой, яшчэ холадна, суседачка. Ды, калі гаварыць аб вясне, то па старому звычаю вясну паклікаць трэба. Раней заўсёды так рабілі. Моладзь збіралася ды ішла на сухі прыгорак вяснянкі спяваць, вясну-красну заклікаць:
              Ой, вясна ты, вёсенка, дзе падзелася,
              Нам зіма халодная ўжо і прыелася.
Васіліна. Цікава Вы, баба, расказалі. Дзякуй Вам. Пайду дзяцей клікну, паспрабуем і мы вясну-красну пагукаць, зімку халодную прагнаць. Я і «птушачак» з самага ранку напякла – дзяцей хацела парадаваць. Марылька, Ганначка, Аленка, хадзіце хутчэй сюды, нешта цікавае вам скажу!
З'яўляюцца Марылька, Ганначка і Аленка.
Васіліна. Дзеткі, бяжыце, клічце сваіх сябровак, будзем вясну гукаць.
У двары з'яўляюцца дзеці рознага ўзросту.
Марылька. Дзякуй Вам, цётка Васіліна, і Вам, бабуля, за тое, што запрасілі нас вясну гукаць, зімку праганяць.
Аленка. Вясну-красну гукаці,
              Сцюдзёну зімку замыкаці,
              Сцюдзёну зімку ў каморачку,
              А цёплае лецечка ды і на вулачку.
              Благаславіце нас вясну гукаці!
Бабуля. (благаслаўляе). Калі ласка! Гукайце. Вясну-красну прыклікайце! Благаславі, Божа, вясну заклікаці, зімачку халодную забываці!
Дзяўчаты.Вясна - красна – гу!
                   Прыйдзі, ясна – гу!
Бабулька. А цяпер бярыце печаных жаўрукоў (дае з кошычка жаўрукоў), ідзіце на высокія мясціны, уверх іх падкідайце, каб птушкі ўбачылі, да нас прыляцелі, на сваіх крыльцах Вясну прынеслі.
Дзяўчаткі ідуць на пагорак і спяваюць песню “Вясна, вясына”.
На пагорку падкідваюць жаўрукоў і спяваюць песню “Жавароначкі, прыляціце!”. (Дадатак 1).
Васіліна. Вясна наша вясёлая – гу!
Марылька. Развесяліла зямлю, ваду – гу!
Леся. Зямлю, ваду, мяне маладу – гу!
          Ой, вясна вясёлая – гу!
          Нарасла трава зялёная – гу!
Васіліна. Ці скора ты, жаданы час,
                 Вясны-красны ідзеш да нас?
Марылька. Сагрэй ты нас, цяплом абвей,
                     Ідзі вясна, ідзі хутчэй!
Аленка. А ў лесе лісіца брэша,
               Мядзведзь рыкае, вясну гукае.
Ганначка. Вол бушуе – вясну чуе,
                   Карова раве – вясну заве.
Усе разам спяваюць песню “Вол бушуе». (Дадатак 2).
Васіліна. Дай нам жыта, ды пшаніцы,
                 У агародзе сенажаць,
                 Роўны грады,
                 Поўны грады,
                Восенню шмат коп нажаць!

Текст всей статьи


Copyright © ЦДТ"Скарбница" 2007-- All Rights Reserved. | TSDTSLONIM@mail.ru

Назад к содержанию | Назад к главному меню