Сайт ЦТДиМ Слоним. Учреждение дошкольного образования Слоним.


Перейти к содержанию

Главное меню:


Статьи

Пашырэнне і папулярызацыя сферы ўжывання беларускай мовы у дзяржаунай установе адукацыі "Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзіцей і моладзі" .


У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі" з мэтай прыняцця дадатковых мер па пашырэнні сферы прымянення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дзяржаўнай установы адукацыі "Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзіцей і моладзі" распрацаваны і рэалізуецца план мерапрыемсваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы прымянення беларускай мовы.

У 2010 годзе ў цэнтры дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі створана літаратурнае аб'яднанне для дзяцей, схільных да літаратурнай дзейнасці, - "Літаратурная творчасць" (кіраўнік Трафімчык Т.У.). Педагог на занятках выкарыстоўвае наступныя віды працы:

  • Вучыць вучняў напісанню сачыненняў па беларускай мове і літаратуры.
  • Знаёміць з беларускімі народнымі святамі (Дзяды, Каляды, Грамніцы, Звеставанне, Вялікдзень) і піша з дзецьмі вершы на гэту тэму.
  • Праводзяцца выступленні з напісанымі творамі перад слухачамі. Правялі свята паэзіі "Запомнім свечку дабрыні" (восеньскія Дзяды).
  • У лютым 2012 года з вучаніцай 10 "А" класа ДУА СШ № 10 Жмайлік Вікторыяй напісана навуковая праца па беларускай літаратуры "Біблейскія матывы ў творах мастацтва" (кіраўнік Трафімчык Т.У.). Праца накіравана ў Мінск (БДУ, "Інстытут тэалогіі імя святых Мефодзія і Кірыла").
  • Сумесна з вучнямі аб'яднання напісаны сцэнарый для каманды 10 школы для ўдзелу ў конкурсе "Галасы гісторыі". Сцэнарый носіць назву "З мінулага роднага краю ў яго будучыню". Яго складалі Панашчык Паліна і Брайчук Кацярына.
  • Трафімчык Т.У. праводзіць прапаганду роднай мовы:


а) 23.10.2011г. удзельнічала ў ХІ з'ездзе Таварыства беларускай мовы;
б) выступала з артыкулам у "Газеце Слонімскай" - "Пра мову і яе прыхільнікаў" (02.11.2011г.);
в) Трафімчык Т.У. працуе па заданні кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы - піша вучэбны дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Навучэнне лірыцы праз творчасць на занятках літаратурнага гуртка"

На занятках гуртка "Народная песня" (кіраўнік Пагарэльскі В.Я.) навучэнцы знаёмяцца з беларускай вуснай народнай творчасцю - развучваюць песні, лічылкі, гульні. Мэта працы педагога - фарміраванне і развіццё ўстойлівай цікавасці да вакальна-харавой і музычна-творчай дзейнасці, выхаванне мастацкага густу на аснове беларускага народнага класічнага і сучаснага песеннага рэпертуару. На занятках навучэнцы вывучаюць беларускі народны фальклор, знаёмяцца з беларускай песняй, беларускімі кампазітарамі і з асаблівасцямі вымаўлення тэксту.

На занятках гуртка "Краязнаўства" (кіраўнік Бяроза Д.В.) педагог фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю навучэнцаў на аснове багатай нацыянальнай культуры беларусаў, гісторыі роднага краю, знаёмства са знакамітымі землякамі. Гурткоўцы займаюцца даследчай і пошукавай дзейнасцю. Яны ўдзельнікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу "Мае землякі - мой гонар", на які прадстаўлены матэрыял аб жыццёвым, працоўным і творчым шляху нашага вядомага земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Лук'янавіча Сяргейчыка.

У гуртку "Беларуская гасцёўня" (кіраўнік Аляхновіч Н.В.) навучэнцы знаёмяцца з беларускай нацыянальнай культурай і мастацтвам. Яны прынялі непасрэдны ўдзел у пастаноўцы фальклорна-этнаграфічных свят: былі паказаны гледачам каляндарна-абрадавыя святы Юр'е, Масленіца, Каляды, а таксама сямейна-абрадавыя - "Вячоркі", "Кірмаш", "Хрэсьбіны". Штогод удзельнікі гуртка арганізоўваюць кірмашы, дзе самыя ў беларускіх нацыянальных касцюмах выконваюць ролі тых, хто заклікае і прадае вырабы, якія зробленыя навучэнцамі ў гуртку "Беларускі сувенір" (кіраўнік Гілякова Н.М.).

На занятках у "Беларускім сувеніры" навучэнцы робяць беларускія вырабы з саломы, гліны, тэкстылю. Тым самым педагог Гілякова Н.М. развівае творчыя здольнасці навучэнцаў на прыкладзе лепшых прадметаў прыкладного мастацтва Беларусі. Навучальны працэс уключае ў сябе пастаяннае вывучэнне беларускай народнай творчасці, гісторыі Беларусі. На занятках педагог знаёміць навучэнцаў з гісторыяй беларускай цацкі. Цацка разнастайная: яе можна вылепіць з гліны, зрабіць з дрэва, з саломкі. У цаццы ёсць усё, каб выявіць творчую фантазію. На занятках выкарыстоўваюцца кнігі на беларускай мове па гісторыі пракладнога мастацтва Беларусі.

У праграмы такіх аб'яднанняў па інтарэсах, як "Вясёлка", "Маляванка", "Мой стыль" уключаны раздзелы па вывучэнні беларускай нацыянальнай культуры. Навучэнцы і педагогі гэтых аб'яднанняў - пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў: "Мае землякі - мой гонар", "Нам засталася Спадчына", "Калядная зорка", "Святочныя забавы", "У стылі этна-арт", "Скарбы Гродзеншчыны", мерапрыемтваў у межах акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".

Педагагічным калектывам установы назапашаны вопыт працы па папулярызацыі і выкарыстанні беларускай мовы, бо ўстанова з'яўляецца рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па тэме "Фарміраванне культуры выхаванцаў на нацыянальных традыцыях беларускага народа".

Выдадзены зборнік матэрыялаў па сістэме працы з гуртоўцамі, бацькамі, педагогамі. Дадзеная літаратура прымяняецца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзіцей і моладзі" А.М. Шумейка.


Copyright © ЦДТ"Скарбница" 2007-- All Rights Reserved. | TSDTSLONIM@mail.ru

Назад к содержанию | Назад к главному меню